-Start-     -Texte-     -Suche-     -Verweise-     -Gästebuch-     -Kontakt-          english
Й у недiлечку рано

Й у нядзелечку рано
Да сынэло, да морэ йграло.

Да сынэло, да морэ йграло,
Там сонцэ да купалос.

Там сонцэ да купалоса,
Да дзевочка сонцэ ймала.

Да дзевочка сонцэ ймала,
Да й сама й у морэ пала.

Да й сама й у морэ ўпала,
Собі бацюхна жадала.

Собі батюхна жадала,
Да бацюхна мой родненькі.

Да бацюхна мой родненькi,
Да выратуй а мяне з мора.

Да выратуй а мяне з мора,
Із вялікага гора.

Із вялікого гора.
''Да дзіцятко мое родненькае.
Рад бы ж я да ратоваць

Рад бы ж я да ратоваці,
Да ні човночка, ні вясла.

Да ні човночка, ні вясла, --
Усе тэе хвіля понёсла.

Й усе тэе хвіля понёсла
Да за рэкі быстрэнькіе.

Да за рэкі быстрэнькіе,
Да за лозы гусценькіе''.


[Fehler melden]       [Druckversion]